Онлайн-заказ
Виртуальная экскурсия
Социальные сети

Банеры и ссылки

   

 

 

 

 

 

Кто на сайте
Сейчас 149 гостей онлайн
Статистика
Пользователи : 148
Статьи : 639
Просмотры материалов : 333829
Счетчик
 ейтинг@Mail.ru
Главная СМИ о нас Першая сусветная вайна і Слонімшчына

Першая сусветная вайна і Слонімшчына

1 жніўня споўнілася 110 гадоў, як пачалася Першая сусветная вайна – адна з самых жорсткіх і кровапралітных, якая прынесла незлічоныя бедствы. Страты той вайны перавышаюць 20 мільёнаў чалавек.
Экспазіцыя Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Слонімшчыны ў перыяд акупацыі германскімі войскамі ў Першую сусветную вайну і прапануе для прагляду ўнікальныя экспанаты. Заснавальнік музея Іосіф Стаброўскі быў удзельнікам Першай сусветнай вайны. Сустрэў яе на паўночна-ўсходнім фронце ў чыне падпалкоўніка, камандаваў 55-ым артылерыйскім дывізіёнам. Ён прайшоў гэту вайну з першага і да апошняга дня, удзельнічаў у баях каля возера Нарач і горада Баранавічы, адчуў на сабе дзеянне нямецкіх газавых атак, якія германцы пачалі выкарыстоўваць як зброю масавага паражэння з красавіка 1915 года.
У гады Першай сусветнай Іосіф Стаброўскі атрымаў званне палкоўніка і быў узнагароджаны двума ордэнамі Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра IV і III ступені. Ён быў не толькі выдатным афіцэрам, але і чалавекам, блізка да сэрца прымаў нягоды і пакуты салдат і мірных жыхароў. Жахі вайны ён паказаў у фотаальбоме «Крывавым следам», які змяшчае больш за 300 фотаздымкаў-сведчанняў усяго ўбачанага і перажытага. Невялікая частка гэтых фотаздымкаў размешчана ў экспазіцыі музея. Тут можна ўбачыць фота салдат і афіцэраў у час адпачынку і падчас баёў, авіярамонтную майстэрню, газавую атаку, атручаных удушлівымі газамі людзей, убачыць як праводзілася ачыстка акопаў пасля газавай атакі. Асаблівую ўвагу прыцягвае фотаздымак “Маленькі бежанец”, на якім адлюстравыны невялікі хлопчык.
Вайна і акупацыя прынеслі Слонімшчыне разбурэнні і пажары. У сярэдзіне верасня 1915 года Слонім быў захоплены нямецкімі войскамі, але ўжо 18 ліпеня 1914 года Слонімшчына ўвайшла ў склад тэрыторый, якія знаходзіліся на ваенным становішчы. У жніўні пачала праводзіцца мабілізацыя насельніцтва. У горадзе быў устаноўлены рэжым ваеннага часу, які забараняў любыя сходы і выступленні. 26 жніўня 1915 г. фронт дайшоў да Слоніма, дзе разгарэлася жорсткая бітва, якая працягвалася 4 дні. Найбольш пацярпела правабярэжная частка Слоніма і цэнтр. Горад быў заняты немцамі 3 верасня, а акупацыя доўжылася амаль 40 месяцаў.
 
 https://www.slonves.by/pershaya-susvetnaya-vajna-i-slonimshchyna/ 

Обновлено (06.08.2024 09:01)

 
Выбор языка
Поиск
Интернет ресурсы

    

    

    

    

 Государственная символика

       Республики Беларусь