Онлайн-заказ
Виртуальная экскурсия
Социальные сети

Кто на сайте
Сейчас 43 гостей онлайн
Статистика
Пользователи : 4
Статьи : 358
Просмотры материалов : 157909
Счетчик
 ейтинг@Mail.ru
Главная СМИ о нас У Слонімскім краязнаўчым музеі імя І.І. Стаброўскага новыя паступленні

У Слонімскім краязнаўчым музеі імя І.І. Стаброўскага новыя паступленні

У экспазіцыі музея з’явіліся фотаздымкі і арыгінальныя дакументы былых франтавікоў і партызан. Сярод іх тыя, хто з баямі дайшоў да Берліна, а пасля вяртання з вайны яшчэ доўга працаваў, рабіў шмат карысных і цікавых рэчаў. Збіраць унікальныя экспанаты дапамагалі самі сланімчане. Гэта адбывалася падчас акцыі “Збярэм альбом франтавікоў”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі і Слонімшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І вось гэтую экспазіцыю цяпер могуць убачыць наведвальнікі музея. Валянціна Жмуркіна прынесла 25 экспанатаў: дакументы і фотаздымкі свайго бацькі – Васіля Балкунца, ураджэнца вёскі Чапялёва Слонімскага раёна. З мая 1944 года ён быў партызанам атрада імя Ракасоўскага, які дзейнічаў на Слонімшчыне. Пасля вызвалення Слоніма быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З баямі прайшоў Усходнюю Прусію, Польшчу, Германію. Меў баявыя ўзнагароды. На тэрыторыі Германіі быў ранены. Асколак пад сэрцам у Васіля застаўся на ўсё жыцце. Але гэта не перашкодзіла яму працаваць слесарам і газаэлектразваршчыкам на Шылавіцкім спіртзаводзе. За высокія дасягненні ў працоўнай дзейнасці ў 1950 годзе Васіль Балкунец быў занесены ў Кнігу Пашаны Слонімскага райвыканкама. https://grodnonews.by/news/zhizn/dakumenty_fotazdymki_uspaminy_pra_vyalikuyu_aychynnuyu_vaynu_u_slonimskim_krayazna_chym_muzei_imya_i.html

Обновлено (05.12.2019 15:33)

 
Поиск
Выбор языка
Интернет ресурсы