Онлайн-заказ
Виртуальная экскурсия
Социальные сети

Кто на сайте
Сейчас 84 гостей онлайн
Статистика
Пользователи : 4
Статьи : 358
Просмотры материалов : 157931
Счетчик
 ейтинг@Mail.ru
Главная СМИ о нас 90 гадоў – эпоха ў жыцці музея

90 гадоў – эпоха ў жыцці музея

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага – адзін з найстарэйшых музеяў Беларусі – сёлета адзначыў 90-годдзе з дня заснавання. Упершыню музей адчыніў свае дзверы для наведнікаў 20 верасня 1929 года, і яго заснавальнікам стаў патомны дваранін, палкоўнік рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, нястомны даследчык роднага краю Іосіф Стаброўскі. На сабраныя менавіта гэтым чалавекам унікальныя экспанаты і сёння прыязджаюць паглядзець з розных куткоў блізкага і далёкага замежжа. Сярод такіх экспанатаў стараславянскі ідал, датаваны Х стагоддзем, бронзавы бюст Напалеона Банапарта 1885 года (праца вядомага французскага скульптара Р. Каломба), Статут ВКЛ на польскай мове 1648 года выдання, фотаальбом «Крывавым следам» пра падзеі Першай сусветнай вайны, калекцыя старадрукаў і дакументаў XVI – XVIII стагоддзяў. Супрацоўнікі музея і сёння працягваюць справу Іосіфа Іосіфавіча па зборы і захаванні багатай гістарычнай спадчыны Слонімшчыны.

http://bfk.by/?p=6902#more-6902

Обновлено (30.10.2019 14:31)

 
Поиск
Выбор языка
Интернет ресурсы