Онлайн-заказ
Виртуальная экскурсия
Социальные сети

Кто на сайте
Сейчас 44 гостей онлайн
Статистика
Пользователи : 4
Статьи : 358
Просмотры материалов : 157911
Счетчик
 ейтинг@Mail.ru
Главная СМИ о нас Культурнаму цэнтру Слонімшчыны — 90

Культурнаму цэнтру Слонімшчыны — 90

Cлонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага з’яўляецца старэйшым музеем Гродзенскай вобласці, а сёлета 20 верасня яму споўнілася 90 год. Гісторыя музея пачалася ў далёкім 1929 годзе, калі ў памяшканні Слонімскага староства ўпершыню адчыніліся дзверы краязнаўчага музея. Сваім нараджэннем музей абавязаны археолагу і краязнаўцу, ураджэнцу хутара Орлавічы Слонімскага павета Іосіфу Іосіфавічу Стаброўскаму. Патомны дваранін, палкоўнік рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, афіцэр Чырвонай арміі ў гады грамадзянскай вайны, ён быў нястомным даследчыкам роднага краю, збіральнікам яго гісторыі.
Гісторыя, гэта перш за ўсё — людзі, якія цалкам адданыя сваёй справе. У розныя гады музеем кіравалі вопытныя і таленавітыя краязнаўцы: І.І. Стаброўскі, С.М. Новік-Пяюн, Г.М. Мацвеева, П.М. Волкаў, В.П. Марулін, В.А. Кайшава, В.Р. Брычанок, П.І. Буйвалаў, А.І. Крукаў, В.М. Очкіна, І.Р. Шпыркова, А.М. Валашчук, Н.К. Рыжак. У 2017 годзе на пасаду дырэктара музея была прызначана Алена Канстанцінаўна Сухарукава – в ы с о к а п р а ф е с і й н ы , адданы сваёй справе чалавек. Калектыў музея шануе і памятае сваіх ветэранаў: Ірыну Рыгораўну Шпыркову, якая працавала ў музеі звыш 50 гадоў, Раісу Мікалаеўну Белякову, Ніну Іванаўну Сончык, Людмілу Мікалаеўну Молчун.
http://www.slonves.by/2019/09/kulturnamu-czentru-slonimshchyny-90/

Обновлено (21.09.2019 17:17)

 
Поиск
Выбор языка
Интернет ресурсы