У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.
У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны - перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску. 3 мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.
У гэтых мэтах установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядуле:
Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY 15АКВВ36429000005530000000
у ААТ “ААБ Беларусбанк”
БІК: AKBBBY2X
УНП: 190269032
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прапануе ўсім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці беларускага пісьменніка.

Обновлено (04.06.2021 11:42)