З 16 студзеня ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея (вул. Ружанская, 1) праходзіць выстава дзіцячых творчых работ “Калядныя матывы”. На выставе прадстаўлены малюнкі навучэнцаў Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў, на якіх адлюстраваны зімовыя пейзажы, калядныя забавы і шмат іншага. Выстава будзе дзейнічаць да канца студзеня. Чакаем усіх жадаючых!

Обновлено (19.01.2021 15:32)